Прэс-сакратар БПЦ: Пятніца 13-га — гэта добры дзень
Старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы пратаіерэй Сергій Лепін скептычна адгукаецца аб масавай упэўненасці людзей у тым, што 13-ты дзень месяца, які прыпадае на «дрэнную» пятніцу, — абавязковая падстава для няўдач і няшчасцяў.
«Пятніца — гэта заўсёды добра! — кажа святар. — Нават калі яна трапляе на 13-ты дзень месяца, верагоднасць таго, што машын на дарогах у гэты дзень будзе меней, не залежыць ад забабонаў», паведамляе onliner.by.
«Лічба — гэта толькі мера, абстракцыя, праз якую мы спрабуем апісваць уласцівасці і дачыненні навакольнага нам свету, упарадкаваць разрозненыя дадзеныя нашага досведу. Не трэба якую-небудзь лічбу называць дрэннай і пачынаць яе вінаваціць у сваіх бедах — гэта безадказна», — разважае святар, праводзячы паралель са страхамі, звязанымі з "666": «У Бібліі ёсць старонкі з гэтымі нумарамі, і ад гэтага інфармацыя, прадстаўленая на іх, не стала іншай. «666» з’яўляецца звычайным лікам, які ідзе за «665».
Адначасова а. Лепін паказвае на розніцу паміж страхам перад нейкай лічбай і свядомым жаданнем дадаць з яго дапамогай у сваё жыццё сімвалічныя сэнсы: «Няма нічога страшнага ў тым, што чалавеку ў ДАІ выдалі нумар з трыма шасцёркамі, але зусім іншая справа, калі ён сам свядома набыў гэты нумар, маючы на ўвазе пэўныя канатацыі, звязаныя з Апакаліпсісам. Але нават апошняе не зробіць чалавека злейшым і небяспечнейшым — яно проста пакажа на тое, што ў чалавеку ЎЖО ёсць».