Прэс-сакратар МУС Канстанцін Шалькевіч вызвалены з пасады?

Канстанцін Шалькевіч займаў пасаду кіраўніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі каля шасці гадоў.

Канстанцін Шалькевіч. Фота прэс-служба МУС Беларусі

Канстанцін Шалькевіч. Фота прэс-служба МУС Беларусі

Паводле БелаПАН, інфармацыю пра звальненне пацвердзілі некаторыя былыя падначаленыя Шалькевіча.
Сам Шалькевіч і ягоныя намеснікі на тэлефанаванні не адказваюць. У МУС гэтую інфармацыю пакуль адмаўляюцца каментаваць.
На старонцы МУС дадзеных пра кіраўніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў няма. Невядома, ці Шалькевіча звольнілі альбо ён сам сышоў.

zrzut_ekranu_2018_01_30_o_09.35.29.png

Таксама naviny.by пішуць, што з’явіліся неафіцыйныя звесткі аб звальненні прэс-сакратара ГУУС Мінгарвыканкаму Аляксандра Ластоўскага, аўтара шэрагу сацыяльна-арыентаваных праектаў («Перахоп», «Дзяжурка»). Гэтую інфармацыю таксама пакуль ніхто не пацвердзіў. Тэлефон Ластоўскага маўчыць.
На сайце ГУУС Ластоўскі далей фігуруе, як кіраўнік аддзелу інфармацыі і грамадскіх сувязяў ведамства.
Шалькевіч вёў афіцыйны Twitter МУС, а Ластоўскі Twitter ГУУС Менгарвыканкаму.
Паводле belsat.eu