«Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі»

7 сакавіка ў Гомелі адбудзецца прэс-клуб, які будзе прысвечаны праблемам узаемадзеяння грамадскага сектару і ўладаў. Гэта будзе фінальная падзея з серыі прэс-клубаў, якія прайшлі па ўсёй краіне у межах рэгіянальнай праграмы «Разам да справы!», якую сумесна ладзяць кампанія «Будзьма беларусамі!» і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA.

pk_homel_7_03.jpg

Сустрэча ў Гомелі – гэта выдатная магчымасць задаць спецыялістам пытанні жыўцом, абмеркаваць канкрэтныя праблемы рэгіёна і разам паспрабаваць знайсці магчымыя рашэнні. Да ўдзелу запрашаюцца мясцовыя журналісты, блогеры, грамадскія актывісты, прадстаўнікі мясцовых адміністрацый і дзяржаўных устаноў Гомельскай вобласці.
На мерапрыемстве пад назвай “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: давер і ўдзел насельніцтва, асаблівасці ўзаемадзеяння з уладнымі структурамі дзеля мясцовага развіцця” мы разам паспрабуем вызначыць:
- Наколькі мясцовыя жыхары ангажаваныя ў працу грамадскіх арганізацый? - Якім чынам павялічыць цікавасць грамадзянаў да грамадскіх арганізацый?- Ці ёсць асаблівасці ўзаемадзеяння грамадскага сектару і ўладных структураў? - Якую ролю адыгрываюць медыя ў дыялогу грамадзянаў і ўладаў?
Сваім досведам падзеляцца спікеры:
- Таццяна Кузіна, эксперт у галіне партыпасіпатыўнага кіравання (Мінск), прэзентуе вынікі комплекснага сацыялагічнага даследавання, якое праводзілася ў межах кампаніі “Разам да справы” па ўсёй Беларусі. - Алег Сівагракаў, эксперт па ўстойлівым развіцці (Мінск), распавядзе пра эфектыўныя інструменты для выбудоўвання дыялогу паміж грамадскімі арганізацыямі і мясцовымі ўладамі.- Яўген Меркіс, журналіст і гарадскі актывіст (Гомель), раскажа, як актывістам правільна даносіць інфармацыю да журналістаў, а таксама падзеліцца досведам узаемадзеяння гараджан і мясцовых уладаў.
Удзел бясплатны, але патрэбная папярэдняя рэгістрацыя (да 14:00 6 сакавіка).
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся па тэлефоне +375 44 510-05-11 або пішыце на razam@budzma.org.
7 сакавікаПачатак – 14.00г. ГомельАрт-прастора "Каўчэг"(пр. Перамогі, 2а, другі паверх)