Праз анамальна цёплую зіму ў мінскім заапарку прачнуўся мядзведзь Трышчан

У Мінскім заапарку мядзведзь прачнуўся з-за анамальна цёплай зімы, паведамляе БелТА.

69671412_jzdwq.jpg

У чарговы раз выйшаў з спячкі буры мядзведзь Трышчан. Амаль увесь дзень ён у дрымоце. Метабалізм ў яго арганізме запаволены — мала есць і амаль не выходзіць з бярлогі.
Ад анамальна цёплай зімы паводзяць сябе не па сезоне і іншыя насельнікі заапарка. Актыўна праяўляюць сябе таджыкскія вінтарогія казлы, а таксама страус, які цёплыя дні адзначыў гарачым шлюбным танцам.
Паводле nn.by