Правацэнтрысты правялі талаку на месцы канцлагера «Дразды» (фота)
Сябры БХД, Руху «За Свабоду» і Народнай Грамады ўшанавалі загінуўшых у Другой сусветнай вайне.
Прадстаўнікі Правацэнтрысцкай кааліцыі на чале з адказным сакратаром Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Дзянісам Садоўскім, намеснікам старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалаем Казловым і першай намесніцай старшыні Руху "За Свабоду” 9 мая правялі сумесную талаку на месцы масавага знішчэння нацыстамі больш за 10 000 чалавек у канцлагеры "Дразды" ў Мінску ў 1941 годзе.
Удзельнікі талакі таксама ўсталявалі шыльду з інфармацыяй пра мемарыял.
Апроч таго, правацэнтрысты ўсклалі кветкі да памятнага каменя.
bchd.info