Пракуратура сцвярджае, што на Kufar, OZON і Bestbooks прадавалі «экстрэмісцкія» кнігі
Пракуратура Савецкага раёна Мінска выявіла факты прапановы грамадзянам да набыцця на электроннай пляцоўцы kufar.bу, а таксама ў інтэрнэт-крамах OZON і Bestbooks.bу кніжных выданняў, уключаных у Рэспубліканскі Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, паведамляюць праваабаронцы.
Паведамляецца, што па выніках выканання акта нагляду ўсе
парушэнні былі ліквідаваныя.
Па фактах распаўсюджвання названай інфармацыйнай прадукцыі
пракуратура ініцыявала пачатак адміністрацыйнага працэсу па ч.2 арт.19.11
Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.