Са школьных бібліятэк знікнуць Алексіевіч, Някляеў, Бахарэвіч, Марціновіч і іншыя «няправільныя» аўтары

Як стала вядома аб'яднанню дзеячаў культуры, у школьныя бібліятэкі прыйшоў спіс аўтараў, кнігі якіх трэба прыбраць з карыстання. Усе літаратары — сябры ліквідаванага ўладамі Саюза беларускіх пісьменнікаў.

photo_2022_06_14_12_36_59.jpg

Аўтары допіса адзначаюць, што прозвішча Андрэя Хадановіча і Уладзіміра Някляева цэнзары правільна напісаць не здолелі. Як у іх атрымалася, глядзіце на скрыне.