Працяг ганебнай эпапеі: 6 снежня — суды над удзельнікамі мірных сходаў (дапоўнена)
Суд Маскоўскага раёна Мінска распачаў 6 снежня серыю адміністрацыйных працэсаў над удзельнікамі перадвыбарчых пікетаў і мітынгаў, якія адбыліся ў сталіцы ў лістападзе.
Дзень таму ў Цэнтральным судзе разгледжаныя 8 адміністрацыйных спраў, заведзеных на актывістаў па арт 23.34 і 17.1 КаАП. Агульная сума штрафаў склала 7 650 рублёў.
Што вядома праваабаронцам сёння?
На Максіма Вінярскага за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве быў складзены пратакол па частцы 3 арт. 23.34 ч.1 КаАП. Справу разглядаў суд Маскоўскага раёна Мінска. Суддзя — Таццяна Матыль.
Сведкі — супрацоўнікі міліцыі — Місюля і Трышкін.
Суддзя зачытвае пратакол: Максім Вінярскі прыняў удзел у пікетаванні, без дазволу, ля ЦВК, выкарыстоўваючы расцяжкі. Ён жа 11 лістапада у Фэйсбуку размясціў допіс аб правядзенні несанкцыянаванага мерапрыемства 15 лістапада. Правапарушэнне здзейсненае паўторна на працягу года.
Суддзя адзначае: Вінярскі неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Скрыншот — рэчавы доказ, дзе бачны Вінярскі ў складзе групы грамадзян.
Кажуць аб тым, што заяўку на перадвыбарчы пікет падавала кандыдатка Алена Талстая, але Кастрычніцкая плошча ўваходзіць у пералік забароненых для пікетавання месцаў.
Сведка Андрэй Трышкін распавёў: 16
лістапада каля 18:00 я сумесна з Місюля нёс службу, мы былі ў цывільным
адзенні. Дзяжурная частка Маскоўскага раёна патэлефанавала, сказала, што група
асоб вылучылася да ЦВК. Праз 15 хвілін група асоб, каля 20 людзей, была
заўважаная каля гасцініцы Мінск. Была расцяжка і каля 11 сцягоў. У цэнтры быў
Вінярскі з расцяжкай і гукаўзмацняльнай калонкай ў другой руцэ. Пасля падышлі
да ЦВК. Некалькі чалавек сталі прамаўляць прамовы, што не згодныя з
правядзеннем выбараў, выбары несумленныя. Баста, дыктатура. Вінярскі апошні ўзяў
мікрафон, сказаў, што мы і далей будзе прыводзіць мерапрыемствы. На гэта акцыя
была скончаная, а 20:00. Канчаткова сышлі ў 20:10.
Судом выносіцца пастанова — штраф 50 базавых велічынь.
На Насту Гусеву за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве складзены пратакол па ч.1 арт. 23.34 КаАП. Справу разглядалі ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. Суддзя — Л. Цяліца.
Пастанова — штраф 30 базавых велічынь.
На Арцёма Чарняка за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве складзены пратакол па ч.3 арт. 23.34 КаАП. Справу разглядалі ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. Суддзя — В. Казак.
Пастанова — штраф 50 базавых велічынь.
На Яўгена Афнагеля за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве складзены пратакол па ч.3 арт. 23.34 КаАП. Справу разглядалі ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. Суддзя — Ю. Варакса.
За ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на Андрэя Шарэнду складзены пратакол па арт. 23.34 КаАП. Справу разглядалі ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. Суддзя — Ю. Машкетаў.
Андрэй на суд не з'явіўся. Суддзя Машкетаў вынес пастанову без удзелу Шарэнды аб пакаранні яго штрафам у памеры 50 базавых велічынь.
На Зміцера Казлова за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве складзены пратакол па частцы 1 арт. 23.34 ч.1 КаАП; Справу разглядалі ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. Суддзя Ю. Машкетаў.
Казлоў на судзе не з'явіўся. Суддзя зачытаў пратакол і рапарт. З 19:50 да 20:00 15 лістапада перад будынкам Цэнтрвыбаркама Казлоў знаходзіўся ў складзе групы грамадзян, разам з Нікалайчык і Чарняком трымалі расцяжку.
Вынік — штраф 25 базавых велічынь (637,5 рублёў).
На Алеся Круткіна за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве складзены пратакол па частцы 1 арт. 23.34 КаАП; Справу разглядалі ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. Суддзя — В. Казак.
Нагадаем, 29 лістапада суд Полацкага раёну і г. Полацка вынес рашэнне аб арышце на 15 сутак грамадскага актывіста Алеся Круткіна. Прычына — рэпост у Facebook. Суддзя Віктар Балыка палічыў такі рэпост заклікам да масавага мерапрыемства і прыцягнуў Круткіна да адказнасці па частцы 3 артыкула 23.34 КаАП (Парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства).
Сённяшні суд перанеслі на 10 снежня, бо Круткін на сутках.
На Дзяніса Урбановіча за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве складзены пратакол па ч.3 арт. 23.34 КаАП. Справу разглядалі ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. Суддзя — Л. Цяліца.
Пастанова — штаф у памеры 50 базавых велічынь.
На Андрэя Войніча складзены пратакол па арт. 23.34 ч.1 КаАП. Справу разгледзяць у судзе Маскоўскага раёна Мінска. Пачатак — 14.15. Суддзя — Таццяна Матыль. Вынік — штраф 30 базавых велічынь.
На Наталлю Саматыя за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве складзены пратакол па частцы 1 арт. 23.34 ч.1 КаАП. Справу разгледзяць у судзе Маскоўскага раёна Мінска. Пачатак у 14.15. Суддзя — Юрый Варакса.
Сведкі Місюля і Трышкін не з'явіліся. Суддзя зачытала рапарт Трышкіна, пратаколы іх апытання наконт акцыі 16 лістапада. Вынік — штраф 25 базавых велічынь (637,5 рублёў).
Паводле spring96.org