Польскія Консульствы ў Беларусі змяняюць працу ў сувязі з каронавірусам

Інфармацыя адносна змен у арганiзацыi працы Консульскага аддзела Пасольства Рэспублiкi Польшча ў Мiнску, Генеральнага Консульства ў Брэсце, Генеральнага Консульства ў Гродне на перыяд пагрозы пандэмii каронавiрусу.

konsulstvo_polshi_v_minske_2_940x510.jpg

Iнфармуем, што ад 17.03.2020 да 27.03.2020 Консульскi аддзел Пасольства Рэспублiкi Польшча ў Мiнску, Генеральнае Консульства ў Брэсце, а таксама Генеральнае Консульства ў Гродне змяняюць умовы прыёму грамадзян у некаторых пытаннях працы ўстановы, — пішуць афіцыйныя прадстаўнікі Консульстваў.
Па справах грамадзянства i юрыдычных пытаннях прыёмі будзе ажыццяўляцца выключна ў надзвычайных сiтуацыях, якiя не могуць быць вырашаны без дапамогi Консула.
Прыпыняецца прыём вiзавых анкет, а таксама заяў пра паўторны разгляд вiзавых спраў у консульскiх установах, а таксама ва ўсiх пунктах прыёму вiзавых заяў у Мiнскай, Брэсцкай i Гродзенскай консульскiх акругах. Выключэнне складаюць надзвычайныя сiтуацыi.
Прыпыняецца прыём грамадзян, якiя падаюць дакументы на Карту Паляка, а таксама прыём i выдача ўсiх дакументаў, звязаных з Картай Паляка.
Паводле прэс-рэліза