«Плітку падымаюць і кладуць новую». Як Мсціслаў рыхтуецца да «Дажынак»
Старажытны горад на Магілёўшчыне перажывае «перабудову».
24 верасня ў Мсціславе адбудуцца «Дажынкі». Карэспандэнт Belsat.eu пабачыў, як горад рыхтуецца да імпрэзы.
Падчас размовы адзін з мясцовых жыхароў зазначае, што «толькі плітку падымаюць і кладуць новую». Іншая жыхарка ўзгадвае гістарычныя сутарэнні, якія ў канцы траўня падчас працаў выявілі будаўнікі і… адразу ж закапалі.
Маштабную рэстаўрацыю Мсціслава ў адным з інтэрв’ю анансаваў чалец Савету Рэспублікі Ігар Марзалюк. Ён паабяцаў, што горад будзе ператвораны ў «турыстычную Мекку Беларусі».
Фестываль узнагароджання працаўнікоў вёскі «Дажынкі», які ладзіцца ў Беларусі з 1996 года, з часам набыў пафасны і паказушны характар. Пасля 2013 года Аляксандр Лукашэнка «перафарматаваў» фестываль, і цяпер замест агульнарэспубліканскіх «Дажынак» ладзяцца абласныя.
Паводле belsat.eu