Пятніца пачалася з затрыманняў

Раніцай 11 верасня ў Беларусі затрымліваюць журналістаў, якія супрацоўнічаюць з «Белсатам», жанчын, якія прыйшлі падтрымаць актывістаў страйкама «Беларуськалія» да Мінскага абласнога суда.

Затрыманні каля Мінскага абласнога суда. Скрыншот з відэа

Затрыманні каля Мінскага абласнога суда. Скрыншот з відэа

ВІЦЕБСК

Раніцай пятніцы ў Віцебску падчас здымкаў быў затрыманы журналіст «Белсату» Зміцер Казакевіч.

Да яго падышлі двое супрацоўнікаў міліцыі, пасадзілі ў аўтамабіль і звезлі. 

Пра затрыманне паведамляе на старонцы ў твітары Belsat_TV. Журналіст Зміцер Казакевіч патэлефанаваў жонцы з міліцыі. Супраць яго распачалі справу паводле артыкулу 23.34 КаАП. Цяпер павязуць на ІЧУ. У панядзелак суд.

МІНСК

Каля Міскага абласнога суда дзе пачнуцца слуханні па іску «Беларуськалія» да страйкама прадпрыемства, жорстка затрымалі некалькі чалавек, якія прыйшлі падтрымаць удзельнікаў страйкаму «Беларуськалія». Адну з жанчын затрымалі нават у будынку суда і адвялі ў мікрааўтобус. Праз некалькі хвілін да суда падышла група жанчын у шахцёрскіх касках з плакатамі. Усіх іх адразу ж затрымалі таксама.

 

Затрыманні каля Мінскага абласнога суда. Фота: Радыё Свабода.

Затрыманні каля Мінскага абласнога суда. Фота: Радыё Свабода.

Вядомыя прозвішчы двух жанчын. Гэта Інга і Вераніка Ліндарэнкі. 



ГОМЕЛЬ 

Ранкам 11 верасня каля Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя Паўла Сухога затрымалі выкладчыка інфарматыкі. Пра гэта «Свабодзе» паведамілі студэнты, якія сталі сведкамі затрымання.

Цяпер Вадзім Бельскі знаходзіцца ў першым аддзяленні міліцыі Савецкага РАУС. Там адмаўляюцца сказаць, за што ён менавіта затрыманы.Паведамляецца пра затрыманне гомельскага журналіста-фрылансера Андрэя Толчына, які супрацоўнічае з «Белсатам».

spring96.org