Пікет расейскага НОДу ў Мінску: МУС умыла рукі

Таццяна Севярынец збірае адказы з розных ведамстваў, з якой нагоды калона расійскіх машын з агітацыяй за Пуціна ехала па самым цэнтры Мінску.

1507557743_1472988034_sevyarynec_1.jpg

Каардынатар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі на Віцебшчыне Таццяна Севярынец атрымала адказ на свой электронны зварот у Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі адносна арганізаванага расійскай арганізацыяй НОД аўтамабільнага пікету ў Мінску ў верасні.

У сваім звароце Таццяна Севярынец запытвалася, на якой падставе калона расійскіх машын з агітацыяй за Пуціна ехала па самым цэнтры сталіцы Беларусі, хто даў дазвол на гэту акцыю і як гэта ўлады патлумачаць беларусам.

Адказ прыйшоў з ГУУС Мінгарвыканкаму. Паводле яго, зварот перанакіраваны ў Мінгарвыканкам.

Адтуль адказ таксама не прымусіў сябе доўга чакаць — зварот адносна несанкцыянаванага пікету зноў перанакіравалі, на гэты раз у Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкаму.

 “Мой запыт проста шпурляюць па ведамствах”, — адзначыла Таццяна Севярынец.

bchd.info