Паўла Севярынца перавялі ў Магілёў

Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміла жонка палітыка Вольга Севярынец.

20200607123638_img_0917_logo_1_1_1.jpg

Павел Севярынец быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 7 чэрвеня па дарозе дадому. Пасля гэтага, не выходзячы з ізалятара на Акрэсціна, ён адбыў па адміністрацыйных пратаколах за ўдзел у перадвыбарчых пікетах і заклікі да ўдзелу ў масавых мерапрыемствах 75 сутак арышту.
Потым Паўла Севярынца не выпусцілі на свабоду, а перавялі ў СІЗА №1 у статусе падазраванага па арт. 293 КК («Арганізацыя масавых беспарадкаў»). Яму было прад'яўлена абавінавачанне.
24 снежня Паўлу Севярынцу працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да 20 лютага 2021 года.
На пачатку красавіка стала вядома, што палітыка будуць судзіць у Магілёўскім абласным судзе. Там жа будуць судзіць і іншых палітвязняў — Яўгена Афнагеля, Андрэя Войніча, Паўла Юхневіча, Максіма Вінярскага, Дзмітрыя Казлова і Ірыну Шчасную.
Новы адрас для лістоў Паўлу Севярынцу: 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, СТ-4