Палітвязень Алег Корбан нечакана выйшаў з СІЗА

Суд вынес яму 1,5 года абмежавання волі. Пра гэта Алег Корбан сам напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Фота з фэйсбука Алега Корбана

Фота з фэйсбука Алега Корбана


«Цуд адбыўся, сёння мяне выпусцілі на свабоду! Суд вынес 1,5 года абмежавання волі. Падрабязнасці будуць пазней, цяпер пачынаю адаптавацца да вашай свабоды. P. S. Усім, хто падтрымліваў мяне і маю сям'ю, — вялікая падзяка», — напісаў Алег Корбан.


Нагадаем, лідар грамадскай ініцыятывы «Альтэрнатыва» быў затрыманы 25 кастрычніка, дома ў яго прайшоў вобшук. Спачатку яму прысудзілі 15-суткавы арышт па арт. 23.34 КаАП («Удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве»), а пасля яго заканчэння перавялі ў СІЗА-1.
Алег праходзіў як абвінавачаны па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».