Паспейце зарэгістравацца на «Кастрычніцкі Кірмаш»!
21 кастрычніка адбудзецца «Кастрычніцкі Кірмаш» — першае ў Беларусі мерапрыемства, на якім зацікаўленыя прадстаўнікі дзяржаўных інстытутаў, дыпламатычнага корпуса, бізнесу, грамадскага сектару і СМІ змогуць пазнаёміцца з актыўнай, высокаадукаванай, таленавітай моладдзю.
Маладыя спецыялісты будуць мець выключную магчымасць прэзентаваць сябе вядомым у краіне і за яе межамі выбітным асобам і адмыслоўцам, задаць пытанні і падыскутаваць.
Насычаная праграма і невялікі фуршэт дадуць магчымасць гасцям прыемна і з карысцю правесці час і пазнаёміцца з цікавымі людзьмі ў неафіцыйнай атмасферы.
“Кастрычніцкі Кірмаш”, які ладзіць агенцтва “Тваё заўтра”, адбудзецца 21 кастрычніка а 18 гадзіне ў залі Міжнароднага цэнтра імя Йоханеса Рау (г.Мінск, пр. Газеты “Праўда”, 11).
Уваход на мерапрыемства паводле папярэдняй рэгістрацыі (яна абавязковая).
Каб прыняць удзел, неабходна не пазней за 14 кастрычніка запоўніць анкету.
Зарэгістравацца можна па спасылцы: https://goo.gl/forms/OMzNdESdCngqEp0Q2
Па дадатковую інфармацыю звяртацца па тэлефонах +375296092052, +375296203487, +375295363474 альбо пісьмова па адрасе info@yoto.by
Агенцтва «Тваё заўтра» створана дзеля
выкарыстання ў эканамічным, сацыяльным, культурным і грамадскім жыцці краіны
патэнцыялу маладых спецыялiстаў з Беларусі, якія скончылі міжнародныя
адукацыйныя праграмы і атрымалі дыпломы
замежных універсітэтаў.
Паводле www.yoto.by