Паштовая марка "Слуцкія паясы" трапіла ў дзясятку лепшых у свеце
На міжнародным конкурсе ў Аўстрыі беларуская марка заняла шостае месца.
Паштовая марка "Слуцкія паясы" на міжнародным конкурсе ў Аўстрыі ўвайшла ў дзясятку лепшых у свеце.
Яна заняла шостае месца. Агулам у конкурсе ўдзельнічалі маркі з 70 краін свету, інфармуе БЕЛТА.
Мастацкая паштовая марка "Слуцкія паясы" была выпушчаная летась Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Беларусі накладам 60 тысяч асобнікаў. Яе вырабілі ў выглядзе роўнабаковага трыкутніка, друкавалі лістамі, якія складаюцца з пяці марак. Кожная з іх знаходзіцца ў перавернутым становішчы адносна іншай.
У выніку стварыўся арыгінальны "паштовы пояс".