Парламент Польшчы ўхваліў праект будаўніцтва стокіламетровай сцяны на граніцы з Беларуссю

Польскія парламентарыі ў пятніцу ўхвалілі законапраект аб будаўніцтве сцяны на мяжы з Беларуссю ў адказ на паток нелегалаў, якія апынуліся ў пастцы ў пагранічнай зоне з-за адмовы Мінска пускаць іх назад на тэрыторыю краіны, паведамляюць еўрапейскія СМІ.

 rt.com

 rt.com

Кошт сцяны ацэньваецца прыкладна ў 353 млн. еўра, плануецца, што загарода працягнецца больш чым на 100 км па ўсходняй мяжы Еўрапейскага Саюза.
Чакаецца, што прэзідэнт краіны Анджэй Дуда падпіша законапраект у найбліжэйшыя дні. Раней ён заяўляў, што падпіша яго, як толькі парламент скончыць над ім працу.
Цяпер на мяжы ўстаноўлены часовыя загароды.
Польшча, Літва і Латвія ў апошнія месяцы фіксуюць паток нелегалаў, якія намагаюцца праз Беларусь трапіць на тэрыторыю ЕС. У Еўрасаюзе абвінавачваюць Беларусь у тым, што менавіта яна стварыла хаос каля межаў ЕС, бо не пускае назад нелегальных мігрантаў з краін Блізкага Усходу і Афрыкі, якія спрабуюць патрапіць у ЕС, але атрымліваюць адмову.
Краіны Балтыі абвінавачваюць улады Беларусі ў арганізацыі плыняў мігрантаў і называюць гэта гібрыднай агрэсіяй. Той жа пазіцыі прытрымліваецца і Еўракамісія.
У Польшчы і Літве, імкнучыся спыніць паток нелегалаў, паведамлялі аб намеры пабудаваць загараджальныя збудаванні ўздоўж мяжы з Беларуссю.
interfax.by