Чэмпіёнка Вольга Сафронава, якая з'ехала ў эміграцыю: у Беларусі я трапіла ў спісы Іуды
Чэмпіёнка Беларусі па конным спорце Вольга Сафронава ў інтэрв'ю праекту «Максімальна» выказалася аб сваім бачанні бягучага становішча спраў са спортам у краіне.
— У Беларусі спорт не па-за палітыкай. Але спадзяюся,
паступова наш алімпійскі рух будзе мець перавагу над палітычнымі працэсамі, —
выказалася Сафронава.
Ёй прапаноўвалі падпісаць праўладны ліст спартсменаў,
прыгадвае Сафронава:
— Далі тэкст, сказалі: прачытай, калі згодная, падпішы. Я
прачытала і сказала: Дзякуй, да пабачэння. (...) Я трапіла ў спіс «Іуды
Беларусі» — спіс людзей, якіх нельга браць на працу або рэкамендавана
звольніць. Пасля гэтага ў мяне сумневаў не ўзнікала, што вяртацца дадому
небяспечна.
Зараз Вольга Сафронава знаходзіцца ў Польшчы, дзе мае намер працягнуць спартыўную кар'еру.
Паводле сайту «Еўрарадыё».