Памёр кінадакументаліст Уладзімір Міхарскі

Уначы, пасля працяглай хваробы, памёр вядомы кінадакументаліст, экс-рэжысёр забароненай уладамі тэлепраграмы «Крок-2» Уладзімір Якаўлевіч Міхарскі.

Чытай больш на: http://www.racyja.com/hramadstva/pamyor-uladzimir-mikharski/

img_0580_1024x768.jpg



Выпускнік айчыннага БДТМІ (акторскі факультэт), а таксама Ленінградскага інстытута тэатра, музыкі і кінематаграфіі заўжды быў прафесіяналам высокага ўзроўню.

Уладзімір Міхарскі працаваў у розных жанрах. Адна з першых прац — фільм-канцэрт «У кружэнні танца» (1967) — адразу атрымала ўзнагароду міжнароднага фестывалю ў Ірландыі. Зробленая пасля вандроўкі на вайну дакументальная стужка «Аўганскія пытанні» атрымала адзін з галоўных прызоў Усесаюзнага кінафэсту ў Адэсе.

dd80506e009bb13f0d43ca6638747f2a9939c445491fcbb464pimgpsh_fullsize_distr_833x400.jpg


Пасля забароны ўладамі культавай у свае часы тэлепраграмы «Крок» Уладзімір Міхарскі стаў працаваць на тэлеканале «Белсат», дзе зняў звыш 15 дакументальных кіно, мноства рэпартажаў для праграмы «Рэпартэр». Ганарыўся жартаўлівым выразам таксама яго героя Генадзя Бураўкіна пасля здымак — «для мяне ёсць дзве падзеі года — аперацыя на сэрцы і тое, што Міхарскі загаварыў па-беларуску».

Уладзімір Якаўлевіч займаў выразна дэмакратычную пазіцыю па ўсіх балючых пытаннях краіны, што неаднаразова выявілася і ў праграмах нашага радыё. Быў энцыклапедыстам тэлевізійнага жыцця, пра што трапна і з гумарам ўмеў расказаць, становячыся душой кампаніі. Хоць галоўнай ягонай марай было «жыць пасля Лукашэнкі». Не спраўдзілася…

Уладзміру Міхарскаму было 79 гадоў. Вечная памяць!

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя  

Фота аўтара