Палітзняволеная Вольга Залатар зноў у СІЗА-1 на Валадарскага

Тыдзень таму стала вядома, што раніцай 7 ліпеня палітзняволеную Вольгу Залатар, маці пяці дзяцей, перавялі ў «Навінкі» для псіхіятрычнай экспертызы на два тыдні. Учора яе сваякі паведамілі, што 15 ліпеня палітзняволеную зноў пераводзяць у СІЗА-1, пішуць праваабаронцы.

456u5654_0.jpg

Вольгу затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа 18 сакавіка, а потым ёй прад'явілі абвінавачванне па артыкулу 361-1 Крымінальнага кодэкса — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо кіраўніцтва такім фарміраваннем або яго структурным падраздзяленнем.

У красавіку былы адвакат Вольгі Залатар Андрэй Мачалаў заявіў, што падчас допытаў Вольгу катавалі. За гэтую заяву адваката Мачалава пазбавілі ліцэнзіі.

У шматдзетнай матулі пяць непаўнагадовых дзяцей. Нядаўна Вольга цяжка перахварэла на COVID-19.

Падтрымаць палітзняволеную лістамі і паштоўкамі можна па адрсе: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.