Палітзняволенага Ігара Аліневіча па прыбыцці ў ПК-20 проста з каранціну адправілі ў ШІЗА
Праваабаронцы паведамляюць, што палітзняволенага Ігара Аліневіча па прыбыцці ў папраўчую калонію ў Мазырскім раёне проста з каранціну адправілі ў штрафны ізалятар.
Актывіста анархічнага руху Ігара Аліневіча 22 снежня асудзілі да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго, а таксама Дзмітрыя Дубоўскага, Дзмітрыя Рэзановіча і Сяргея Раманава, абвінавацілі па шэрагу артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ і дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці: ч. 2 арт. 289 — акт тэрарызму; ч. 2 і ч. 4 арт. 295 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў; Дубоўскага і Аліневіча таксама і па ч. 1 арт. 333-1 — незаконнае перамяшчэнне праз мяжу забароненых рэчываў, агнястрэльнай зброі і выбуховых прыладаў.
Суд з першага пасяджэння адбываўся ў закрытым рэжыме.