Аднадумцаў Уладзіміра Мацкевіча выклікаюць у суд сведчыць супраць яго
Сведчыць супраць Уладзіміра Мацкевіча прымушаюць усіх, каго раней выклікалі на допыты па «справе «Сходу». Як стала вядома «Еўрарадыё», гэтых людзей цягнуць у суд як сведкаў з боку абвінавачання.

Працэс над Мацкевічам праходзіць у закрытым рэжыме, а яго ўдзельнікі знаходзяцца пад падпіскай. Таму дакладна невядома, што адбываецца падчас пасяджэння.
Верагодна,
выклікаючы сведкамі аднадумцаў Уладзіміра Мацкевіча, улады спрабуюць даказаць,
што метадолаг «стварыў і кіраваў экстрэмісцкім фарміраваннем шляхам
аб'яднання групы грамадзян». Менавіта так сфармуляванае адно з
абвінавачанняў у бок Мацкевіча.