Палітвязню Аляксандру Івуліну пакінулі прысуд без зменаў
Мінскі гарадскі суд разглядзеў апеляцыйную скаргу журналіста, блогера і футбаліста «Крумкачоў» Аляксандра Івуліна. Суддзя Мінгарсуда Святлана Чарапанава пастанавіла пакінуць прысуд у сіле. Хутка палітвязня этапуюць у калонію.
Нагадаем, 19 студзеня Аляксандру Івуліну прысудзілі два гады калоніі. Яго прызналі вінаватым у «арганізацыі і актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», паведамляюць праваабаронцы.