13 новых палітвязняў з'явіліся ў Беларусі
Праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ 13 чалавек. Цяпер палітвязняў у Беларусі стала 1112.
Палітычнымі зняволенымі прызнаныя Юлія Макась, Станіслаў Рачыцкі, Максім Сафонаў, Яўген Маляўка, Аліна Аўдзіенка, Кацярына Халавурт, Янв Барысовіч, Таццяна Барысовіч, Анастасія Малашук, Аляксей Кедыш, Марк Бернштэйна (усе праходзяць па ч. 1 арт. 342 КК, «Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»), а таксама Вадзім Дзенісенка і Мікіта Хількевіч, асуджаныя паводле арт. 341 («Апаганьванне збудаванняў і псаванне маемасці») і ч. 1 артыкула 342 КК.