Палітвязня Паўла Аўчарова перавялі ў магілёўскую турму

Адміністрацыя шклоўскай калоніі № 17, дзе Павел апошні год адбываў свой тэрмін, ініцыявала ўзбуджэнне супраць яго крымінальнай справы. Як стала вядома праваабаронцам, палітвязня перавялі ў магілёўскую турму.

photo_2022_07_22_16_44_05.jpg

Палітвязня Паўла Аўчарова, асуджанага за «непадпарадкаванне» адміністрацыі калоніі, перавялі ў магілёўскую турму.
Палітзняволены Павел Аўчароў 16 ліпеня быў пераведзены ў магілёўскую турму № 4. Там ён будзе знаходзіцца да разгляду апеляцыйнай скаргі. Да гэтага часу вы можаце падтрымаць Паўла грашовымі пераводамі, пасылкамі або бандэролькамі з рознымі смачняшкамі і прыемнымі дробязямі.
Нагадаем, адміністрацыя шклоўскай калоніі № 17, дзе Павел апошні год адбываў свой тэрмін, ініцыявала ўзбуджэнне супраць палітвязня крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 411 КК — злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы.
У судзе Шклоўскага раёна 6 ліпеня суддзя Аляксандр Тараканаў прысудзіў Паўлу ў дадатак да пяці гадоў зняволення яшчэ паўтара года ў калоніі. Таксама Аўчарову змянілі рэжым адбыцця пакарання з узмоцненага на строгі.
Падтрымаць Паўла лістом можна па адрасе: Турма № 4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Павел Алегавіч Аўчароў (на лістах пазначаць «каранцін»)