Суд над Рыгорам Кастусёвым будзе закрыты
Ад сям'і палітыка стала вядома, што суд пройдзе ў закрытым рэжыме.
Суд над Рыгорам Кастусёвым будзе закрыты. Пра гэта паведаміў зяць Кастусёва Дзмітрый Антончык у фэйсбуку.
Старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў быў затрыманы 12 красавіка 2021 года ў Шклове. Яго змясцілі ў СІЗА па справе па артыкуле 357 КК «Змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады». Па гэтай справе, акрамя Кастусёва, праходзяць Аляксандр Фядута, Юрась Зянковіч, Дзяніс Краўчук і Вольга Галубовіч.
У зняволенні ў Рыгора Кастусёва абвастрыліся праблемы са здароўем. У яго выявілі анкалагічнае захворванне.
У канцы красавіка 2022 яго перавялі з СІЗА-1 у СІЗА КДБ.
9 чэрвеня 2022 г. Генпракуратура паведаміла, што справу «аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады» накіравалі ў суд.