Палітвязень Яўген Курганаў цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю
Мінчук Яўген Курганаў быў затрыманы ў межах справы па масавых беспарадках 30 кастрычніка 2020 года, нагадваюць праваабаронцы.
Спачатку яму было прад'яўлена абвінавачанне ва ўдзеле ў масавых беспарадках у жніўні (ч. 2 арт. 293 КК), але потым справу перакваліфікавалі на арт. 342 КК («Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак»).
23 сакавіка 2021 года суд Заводскага раёна
горада Мінска вынес прысуд палітвязню: два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Яўген мае інваліднасць трэцяй
групы.
Сёння Яўген скончыў адбываць тэрмін
і выйшаў на волю з магілёўскай калоніі № 15.