Былую фігурантку справы «Рабочага руху» аштрафавалі на 960 рублёў
Былую фігурантку справы «Рабочага руху» Маргарыту Зубараву аштрафавалі на 960 рублёў, паведамляюць праваабаронцы.
Справа разглядалася ўчора, 17 чэрвеня, у судзе Навабеліцкага раёна Гомеля. Маргарыце Зубаравай выставілі абвінавачанне па ч. 3 арт. 23.5 КаАП («Незаконны выраб і (або) распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі»). Суд прызначыў ёй штраф у памеры 30 базавых.
Нагадаем, восенню 2021 года на БМЗ, «Беларускай чыгунцы», ААТ «Нафтан» і «Гродна Азот» прайшлі затрыманні па справе аб забастоўках, 13 чалавек змясцілі ў СІЗА. Пазней некаторыя з іх выйшлі на волю ў сувязі са змяненнем меры стрымання — камусьці яе змянілі на падпіску аб нявыездзе, камусьці — на заклад. Нядаўна з траіх фігурантаў справы «Рабочага руху» знялі абвінавачанні, у тым ліку і з Маргарыты Зубаравай. Па гэтай справе за кратамі застаюцца 10 палітвязняў.