Паказы сёмага сезона Belarus Fashion Week пройдуць у Мінску ў лістападзе

Паказы сёмага сезона праекта Belarus Fashion Week, прысвечаныя вясенне-летняй модзе 2014 года, адбудуцца ў Мінску з 5 па 10 лістапада, паведамляе прэс-служба BFW.



bfw_2013_1_tit.jpg

Традыцыйна Тыдзень моды будзе праходзіць на дзвюх пляцоўках: BFW pavilion — асноўны подыум для дэманстрацыі паўнацэнных калекцый вядомых беларускіх і замежных дызайнераў і вытворцаў адзення; OFF SCHEDULE — прафесійная пляцоўка, прызначаная для паказаў маладых дызайнераў і прэзентацыі новых брэндаў.
Таксама падчас Тыдня моды пройдуць конкурс маладых дызайнераў New Names BFW, лекцыі і семінары адукацыйнага цэнтра Fashion Study Centre BFW, конкурс блогераў і fashion-журналістаў Fashion Blog Competition, а таксама серыя афіцыйных прыёмаў ад аргкамітэта BFW.
У новым сезоне Belarus Fashion Week працягне супрацоўніцтва з вядучым модным тэлеканалам Fashion One, дызайн-парталам Design42day, міжнародным парталам Fashion United, а таксама шэрагам прафесійных выданняў і сайтаў. У сёмым сезоне BFW упершыню будзе паказана на ўкраінскім тэлеканале Ukraine Fashion TV. Online-трансляцыя паказаў будзе арганізавана на афіцыйным сайце www.bfw.by. Усяго, паводле даных прэс-службы, кожны сезон на паказы BFW акрэдытоўваюцца больш як 250 журналістаў, блогераў і фатографаў.
Арганізатарамі Belarus Fashion Week выступаюць Рэспубліканская грамадская арганізацыя "Беларуская палата моды", Цэнтр моды і прыгажосці "Хрустальная Німфа" і ТАА "Адкрыты подыум".
Анастасія Салановіч, БелаПАН