Пад Мінскам у металаломе знайшлі два радыяцыйныя цыліндры
12 чэрвеня пасля 10-й гадзіны раніцы ратавальнікі атрымалі паведамленне, што ў вагоне дробленага металалому на заводзе "Белдругчармет" у пасёлку Гатава пад Мінскам перавышаны натуральны радыяцыйны фон.

Тэлефанаванне на нумар 101 паступіла ад майстра ўчастка, інфармуе прэс-служба МНС.
Высветлілася, што пры праходжанні праз стацыянарную ўстаноўку радыяцыйнага кантролю ў чыгуначным вагоне было зафіксаванае перавышэнне натуральнага радыяцыйнага фону ў 17 разоў. Пры гэтым на адлегласці 1 м радыяцыйны фон быў у норме.
Ратавальнікі Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС выгрузілі металалом на адкрытую пляцоўку. Абследаванне грузу з дапамогай спектрометра "МКС-АТ6101" і гама-спектрометра "МКС-АТ6101С" паказала 0,8 мкЗв / гадз. (норма 0,2 мкЗв / гадз.) — чатырохразовае перавышэнне радыяцыйнага фону. Пры гэтым на адлегласці 1 м ад месца разгрузкі вагона радыяцыйны фон быў у норме.

Праз нейкі час ратавальнікі знайшлі металічны цыліндр (даўжыня 10 см, дыяметр 3 см). На паверхні прадмета радыяцыйны фон быў перавышаны ў 250 разоў — 50 мкЗв / гадз. Потым ратавальнікі знайшлі яшчэ адзін радыяцыйны цыліндр: на яго паверхні ўзровень радыяцыі быў перавышаны ў 100 разоў — 20 мкЗв / гадз.
Абодва прадметы перададзеныя для ўтылізацыі ў УП "Экарэс". Пацярпелых і пагрозы радыяцыйнага забруджвання навакольнага асяроддзя няма.
euroradio.fm
Фота МНС