Пачаўся суд над лідарам АГП Мікалаем Казловым. Ён не разумее, у чым сутнасць абвінавачвання
Кіраўніка Аб'яднанай грамадзянскай партыі абвінававаюць у разгалошванні звестак дазнання. Яму пагражае штраф ці да трох месяцаў арышту, распавядае «Наша Ніва».
Справу разгледзяць у судзе Ленінскага раёна Мінска.
Крымінальная справа ў дачыненні да лідара АГП з'явілася ў сакавіку гэтага года.
Раней Казлоў некалькі разоў адмаўляўся даваць падпіску аб
неразгалошванні пасля допытаў у СК па крымінальнай справе супраць
Каардынацыйнага савета. За гэта яго ўжо прыцягвалі да адміністрацыйнай
адказнасці.
— Я дакладна не рыхтуюся да апраўдальнага прысуду. Зразумела, што суддзі зараз знаходзяцца ў парадзігме, калі «не да законаў», — распавядае палітык перад пачаткам засядання. — Але я разлічваю хаця б даведацца ў судзе, якія дадзеныя я распавёў. Пры азнаямленні з Крымінальнай справай я так і не высветліў ніякай канкрэтыкі.