Ноч музеяў: хрумсткія хатнія вафлі і батл цётачак
Правядзі самую смачную ноч у музеі "Белы Полюс".
Музей
марозіва "Белы Полюс" 20 мая далучаецца да міжнароднай акцыі
"Ноч музеяў". Толькі
ў гэты вечар для ўсіх наведвальнікаў вольны ўваход і бясплатная экскурсія па
музею. А
яшчэ кулінарны батл цётачак на вафельніцах, якія выпекуць хрумсткія хатнія
вафлі і пачастуюць імі першыя дзве сотні наведвальнікаў.
У музеі "Белы
Полюс" усе наведвальнікі на ўваходзе атрымліваюць пламбір "Белы
Полюс" у падарунак. А для
першых двухсот гасцей да марозіва дадасца і хатняя вафля.
Тэма ночы ў
музеі "Белы Полюс" — вафлі. Тыя
самыя храбусткія і духмяныя, якія гатавалі нам у дзяцінстве ў хатніх вафельніцах.
Менавіта
такая вафля была ўзятая за аснову шкляначкі ў пламбіры "Белы Полюс".
Усю
ноч у музеі 5 цётачак падзеляцца з усімі наведвальнікамі сваімі сакрэтнымі
рэцэптамі і пачастуюць вафлевай трубачкай. Паспрабуйце
усё і абярыце самы смачны варыянт!
Толькі ў ноч
музеяў — пабывайце на бясплатнай экскурсіі ў музеі "Белы Полюс". Запаліце
"салодкія" вафельныя лямпачкі, разгледзьце самыя папулярныя густы
марожанага і палічыце, колькі менавіта прадметаў трэба, каб зрабіць адну порцыю
пламбіру.
А акрамя гэтага пабывайце ў першым кафэ-марозіве, якое было адкрыта ў Парыжы ў 1860 годзе, падгледзіце за вытворчасцю на міні-фабрыцы, вывучыце анатомію марозва, разбярыцеся ў яго гатунках і гісторыі, і, вядома, шмат пачастуйце!
Зрабіце
гэтую ноч самай смачнай!
Дзе: ГЦ Galleria
Minsk, 6 паверх
Калі: 20 мая
У колькі: 19:00 -
22:00
Уваход вольны. Для
першых 200 гасцей вафлевая трубачка і марозіва "Белы Полюс" у
падарунак