Танцуйма Багдановіча. Ноч музеяў-2017

Асноўнай тэмай міжнароднай акцыі Ноч музеяў-2017 сёлета з'яўляецца невымоўнае, тое, пра што ў музеі казаць не прынята. А якія сродкі перадаюць невымоўнае і інтымнае лепей за рухі і жэсты.

18402715_1358107854276678_822014781191000512_n.jpg


Чаму б нам не звярнуцца да магчыма самага старажытнага спосабу мастацкага самавыяўлення чалавека, а менавіта да танца. Разам паспрабаваць адшукаць новыя паэтычныя сэнсы, альбо проста весела прабавіць час. Да таго ж...
Хто танцуе, таму шанцуе — кажа беларуская народная прымаўка. Чаму б нам не праверыць яе разам у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча на Ночы музеяў?
Чакаем вас 20 мая!!!
Гэтым разам у музеі будуць задзейнічаны наступныя пляцоўкі:
Падвор'е:
16.00 народныя гульні і забавы ад фальклорнага калектыву "Калыханка"
Выставачная зала:
18.00 тэатр "Гістрыён";
19.00 клуб традыцыйнага танца СІТА;
20.00 "Вянок для Максіма" - спеўная праграма ад фальклорных калектываў "Горынь", "Guda", Віктар Сямашка і Куманія, Каця Радзівілава;
21.00 паказальныя танцавальныя выступленні і майстар-класы ад школы "Квартал" (Ліндзі хоп, блюз, танга);
22.30 - майстар-класы па сярэднявечных танцах ад гурта "Дзівабор"
Экспазіцыя:
19.00 — салонныя гульні пач. 20 стагоддзя;
20.00 — прэзентацыя кнігі Мікіты Найдзёнава "Развітанцы"
21.00 — гурт "Князь Мышкін" з імправізацыйнай музыкай і паэтычныя выступы Віктара Лупасіна, Георгія Барташа, Таццяны Светашовай, Дар'і Бялькевіч
Танцаваць — не працаваць!!!
Чакаем Вас па адрасе: вул. М.Багдановіча 7а
Тэлефон для даведак: 3344269
З.Ы. Магчымыя невялікія змены ў часе і складзе ўдзельнікаў...))