«Бабушки и деды! Идём до победы!» У Мінску прайшоў марш пенсіянераў, ёсць затрыманні (фота, відэа)
У панядзелак, 30 лістапада, у мінску пенсіянеры зноў выйшлі на традыцыйны Марш мудрасці. Шэсцю пастаянна перашкаджалі сілавікі, але людзі працягвалі ісці.
А 14-ай гадзіне шэсце стартавала з плошчы Незалежнасці, але ўжо праз некалькі соцень метраў пенсіянеры сустрэлі кардон. Людзі вырашылі абыходзіць яго па праезнай частцы.
16.22. Затрыманых на Валадарскага адвезлі ў Маскоўскае РУУС. Затрымалі ў тым ліку проста мінакоў.
Таксама паведамляецца, што падчас маршу затрымлівалі фотакарэспандэнта «Спутника» Віктара Талочку. Пазней яго вызвалілі з Цэнтральнага РУУС.
Нягледзячы на разбіванне калонаў і затрыманні, Марш мудрасці ў Мінску ўсё ж адбыўся, сабраўшы больш за тысячу ўдзельнікаў.
16.03. Удзельнікаў меншай калоны Маршу пенсіянераў сілавікі грузяць у аўтобусы на Валадарскага, паведамляюць чытачы tut.by.
15.50. Карэспандэнт РІА Навіны затрыманая пры асвятленні пратэснага Маршу пенсіянераў у Мінску.
15.44. Іх не шмат, але яны дайшлі да плошчы Якуба Коласа.
15.31. Каля СІЗА на Валадарскага траім людзям стала кепска, прыехала хуткая.
15.19. калона ідзе па вуліцы Раманаўская Слабада, насупраць — Ніна Багінская са сцягам.
І яшчэ колькі фотаздымкаў сённяшняга маршау ад tut.by
15.07. «Бабушки и деды! Идём до победы!» — скандуе калона блізу Юбілейнай плошчы.
14.55. Частка ўдзельнікаў Маршу пенсіянераў каля будынка КДБ вадзіла карагод. Пасля іх адціснулі людзі ў шлемах і з дубінкамі ў руках.
Атмасфера сённяшняга марша ў фотаздымках «Белсата»
14.50. Заціснуўшы частку калоны ў кола, сілавікі затрымалі некалькі чалавек.
14.38. Калона пайшла па Гарадскі Вал у бок Раманаўскай Слабады. Іх суправаджаюць бусікі, з якіх перыядычна выбягаюць сілавікі.
14.32. ДТЗ з удзелам бусікаў і сілавікоў — падбілі свайго ж.
Ніна Багінская таксама выйшла на марш. Фота onliner.by