Вядомыя імёны 9 затрыманых падчас Марша мудрасці 30 лістапада

Сёння ў Мінску прайшоў традыцыйны марш пенсіянераў. Але сілавікі не далі яму паўнавартасна адбыцца: перакрывалі дарогу, акружалі іх і заціскалі ў кола, затрымалі некалькі чалавек. Прозвішчы затрыманых высвятляюцца.

photo5343709017769357470__1_.jpg

На цяперашні час праваабаронцы паведамляюць пра наступных затрыманых 30 лістапада на маршы:
1. Рокач Ілля Аляксандравіч2. Сусліна Марына Іванаўна3. Дабравольская Людміла Альгердаўна4. Талочка Віктар (фатограф "Спутника", вызвалілі з Цэнтральнага РУУС)5. карэспандэнтка «РИА Новости» (вызвалілі)6. Рашэтнікаў Сяргей (Цэнтральнае РУУС)7. журналіст Дабратвор Ілля (Цэнтральнае РУУС). Учора затрымалі яго жонку Іну, у сям'і пяцёра дзяцей.8. Наўгародскі Якаў Якаўлевіч9. Валатоўская Святлана Мікалаеўна (Маскоўскае РУУС)
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
+375 44 734 45 51 +375 29 835 94 49 +375 17 377 55 40. Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna
Паводле spring96.org