Ніколі такога не было — і вось ізноў. Мінчанка зняла на відэа, як камунальнікі косяць снег
Нашы камунальнікі — сапраўдныя цудадзеі, на што толькі яны не здольныя. Новую мяжу таленту людзей у зялёнай форме ўчора раскрыла Святлана. Мінчанка жыве і працуе ў Лошыцы, каля 15 гадзін дня яна выйшла на абед і ўбачыла тое, што прымусіла яе дастаць тэлефон і запусціць рэжым відэаздымкі.
— Усё адбываецца на вуліцы Уладзіслава Сыракомлі, каля аўтамыйкі. Справай занятыя адразу два чалавекі, ды так старанна, што я не магла прайсці міма. Мы столькі чакалі гэты снег, і вось як з ім паступаюць, — смяецца Святлана. — Колькі працягвалася дзейства — не ведаю, бо пайшла далей па сваіх справах, але рабочыя метадычна прасоўваліся ўздоўж чыгункі.
Паводле onliner.by