«Ніякі ён не нацыст!» — саслужывец затрыманага Данілава

Журналіст Беларускай рэдакцыі Польскага Радыё Аляксандр Папко пазнаў у відэарэпартажы БТ свайго саслужыўца Віктара Данілава. Імя затрыманага назваў дзяржаўны тэлеканал АНТ у сваім матэрыяле супраць колішняй арганізацыі «Белы легіён».

882f25ab_6bd5_4ce9_817c_bdba0118d53e_w1023_r1_s.jpg


21 сакавіка ў Беларусі былі затрыманыя амаль два дзесяткі чалавек, частка якіх у мінулым мела датычнасьць да «Белага легіёну»

«Я быў шакаваны гэтым відэа, — кажа Аляксандр Папко. — На ім мой армейскі таварыш Віця Данілаў. Мы пазнаёмілася падчас службы ў рэзэрве ў 72-м аб’яднаным навучальным цэнтры ў Печах. Віця быў намесьнікам камандзіра аднаго са ўзводаў. Ён быў найлепшым намесьнікам ва ўсёй роце. Выдатны, ідэальны салдат, якога слухаліся ўсе падначаленыя і які карыстаўся павагай і аўтарытэтам людзей».

Чытаць далей: https://www.svaboda.org/a/28385034.html