Насельніцтва Зямлі 15 лістапада дасягнула 8 мільярдаў
Колькасць людзей на Зямлі працягвае павялічвацца. 15 лістапада сукупнае насельніцтва планеты дасягнула 8 мільярдаў чалавек. Адзначым, што самымі населенымі краінамі з'яўляюцца Кітай і Індыя — там сумарна пражывае каля трох мільярдаў людзей.
«Лічба ў 8 мільярдаў — адначасова нагода для святкавання і гучны
заклік да чалавецтва знайсці рашэнні праблем, якія стаяць перад намі. Перавярніце лічбу 8 і вы атрымаеце сімвал бясконцасці. Складаючы восем мільярдаў, мы можам фарміраваць нашу агульную будучыню», — гаворыцца ў заяве Фонду народанасельніцтва ААН.
Чакаецца, што наступны мільярд дадасца прыкладна праз 14,5
гадоў, да 2037 года.
Згодна з прагнозамі, насельніцтва свету дасягне піка ў 10,4 мільярдаў чалавек у
2080-х гадах і застанецца на гэтым узроўні да 2100 года.