Налівайка: рэзідэнты ПВТ прынеслі дадатковыя 130 млн рублёў пасля адмены льготнай стаўкі падаходнага падатку
Міністр падаткаў і збораў Сяргей Налівайка ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» распавёў, што за першае паўгоддзе 2021 года ўзровень збору падаткаў вырас крыху больш чым на 3%. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года сабрана на 480 млн рублёў падаткаў больш. План перавыкананы з паказчыкам 102,5%. Налівайка лічыць, што гэта стала вынікам ажыўлення бізнесу.
Ільготную стаўку падаходнага падатку для ПВТ сёлета прыбралі. За кошт гэтага ў бюджэт дадаткова атрымалі 130 млн рублёў. Адмена часовая. Раней стаўка складала 9%. Да 1 студзеня 2023 года яна будзе складаць 13%.
Міністр закрануў тэму заробкаў у канвертах. Па яго словах, падаткавікі звяртаюць увагу на суб'екты гаспадарання, якія выплачваюць сваім работнікам заробак менш за 500 рублёў. Або на тых, хто атрымлівае ад сваёй дзейнасці істотную выручку, тады як у штаце кампаніі працуе 2-3 чалавекі.
— Вядома, суцэльных праверак не будзе. У зону рызыкі з-за нізкай заработнай платы трапляе не сама фізічная асоба, а субʼект гаспадарання, які яе выплачвае. Альбо тыя асобы, якія гэтую нізкую зарплату згаджаюцца атрымліваць, а астатнюю атрымліваюць у канверце.
onliner.by