На Новы год грамадскі транспарт Мінска будзе працаваць да раніцы

У ноч з 31 снежня на 1 студзеня мінчане і госці сталіцы змогуць карыстацца наземным грамадскім транспартам да 5:30 раніцы. 



168.jpg

Метро будзе перавозіць пасажыраў да 3.00, 1 студзеня яно адновіць працу ў 5:30.

Крамы Мінска з 15 снежня па 7 студзеня будуць працаваць да 22:00. На Новы год 31 снежня і на праваслаўнае Раство 7 студзеня магазіны будуць працаваць у звычайным рэжыме. У прадуктовых крамах папоўніць запасы ежы студзеня 1 можна будзе з 10:00 да 18:00. Для астатніх аб'ектаў гандлю 1 студзеня — выхадны.

Знайсці забавы ў Мінску можна будзе ва ўсіх раёнах горада. Святы і канцэрты ў навагоднюю ноч запланаваныя ва ўсіх раёнах сталіцы.

Самыя шумныя і вясёлыя навагоднія гулянні ў гэтым годзе разгорнуцца на пляцоўцы каля Палаца спорту (пр-т Пераможцаў, 4) і каля «Чыжоўка-Арэны» на Ташкенцкай вуліцы.
Свята ля Палаца спорту стартуе ў 23.00 31 снежня, а скончыцца ўжо ў 4.00 наступнага года.Гандлёвыя рады каля Палаца спорту ў навагоднюю ноч будуць працаваць да 4.00.
Канцэрт эстрадных выканаўцаў у гэтым годзе пройдзе ў «Чыжоўка-Арэне» на Ташкенцкай з 1.00 да 4.00 1 студзеня 2015 года. А ў гадзіну ночы святочны салют над абеліскам "Мінск - горад-герой» расфарбуе мінскае неба рознакаляровымі агнямі.
Паводле СМІ