На вуліцу расійскага Хабараўска зваліўся верталёт Мі-8

Разглядаюцца тры асноўныя версіі трагедыі: умовы надвор'я, тэхнічная няспраўнасць судна або памылка пілатавання.

Фота: amurmedia.ru

Фота: amurmedia.ru

Шэсць чалавек загінулі пры крушэнні верталёта Мі-8 у Хабараўску, піша "Новая газета". Верталёт належаў авіякампаніі "Усход".

Следчы камітэт Расіі пачаў крымінальную справу з нагоды здарэння. Разглядаюцца тры асноўныя версіі трагедыі: умовы надвор'я, тэхнічная няспраўнасць судна або памылка пілатавання.
Паводле папярэдняй інфармацыі, верталёт выконваў вучэбна-трэніровачны палёт, на яго борце быў лётны экіпаж. Пасля падзення верталёт загарэўся, але пажар удалося патушыць. Па словах відавочцаў, абломкі ляжаць за 100-150 м ад жылых пабудоў.


РБК удакладняе, што верталёт зваліўся ў раёне вуліц Антэнная і Хірургічная. У пошуках на месцы трагедыі ўдзельнічалі 219 чалавек. Удалося знайсці абедзве "чорныя" скрыні верталёта.


euroradio.fm