На раней адселеных з-за Чарнобылю тэрыторыях дазволілі рыбалоўства, паляванне і турызм
Межы і плошчу Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніку пашырылі ўказам прэзідэнта, паведамляе Беларускі партызан.
Дакумент зацвердзіў новую рэдакцыю палажэння аб запаведніку, ягоныя межы і плошчу. Як і раней, у ім выдзеленыя запаведныя і эксперыментальна-гаспадарчыя зоны. Зараз на тэрыторыі эксперыментальна-гаспадарчай зоны дазволілі пчалаводства, каневодства, пладаводства, турызм і паляванне. Рыбалоўства дазволілі і ў рацэ Прыпяць, якая знаходзіцца ў межах запаведніку.
Забаронены застаўся толькі збор дзікіх раслін.
Палескі дзяржаўны радыяцыяна-экалагічны запаведнік стварылі ў 1988 годзе. У ягоных межах захоўваецца 1\3 усей "Чарнобыльскай спадчыны", якая дасталася беларусам пасля аварыі 1986 года: 30% цэзію, 70% стронцыю і 97% плутонію.