На чыгуначным вакзале ў Мінску затрымліваюць людзей
У 18:00 там праходзіла антываенная акцыя.
На мінскім чыгуначным вакзале затрымліваюць людзей, паведамляюць праваабаронцы.
На дадзены момант вядома пра затрыманне 30-гадовай Жанны Антонавай. Падрабязнасцей пакуль няма.
Паводле інфармацыі відавочцаў, людзі скандавалі «Не вайне» ў раёне вакзала. Як мінімум траіх з іх таксама затрымалі.