Пуцін агучыў Макрону ўмовы спынення вайны ва Украіне

Прэзідэнт краіны-агрэсара працягвае настойваць на «прызнанні Крыма», дэмілітарызацыі і «дэнацыфікацыі» Украіны.

pucin_4.webp


Сёння, 28 лютага, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і прэзідэнт краіны-агрэсара Уладзімір Пуцін правялі тэлефонную размову, падчас якой апошні назваў умовы спынення вайны супраць Украіны.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Крамля.
У прыватнасці, Пуцін падкрэсліў, што спыненне баявых дзеянняў «магчыма толькі пры безумоўным ўліку законных інтарэсаў Расіі ў сферы бяспекі, уключаючы:

  • прызнанне расійскага суверэнітэту за Крымам;
  • рашэнне задач па дэмілітарызацыі;
  • дэнацыфікацыю ўкраінскай дзяржавы і забеспячэнне яе «нейтральнага статусу».