МЗС Беларусі паведамляе аб сур'ёзных цяжкасцях з вылетам беларускіх турыстаў з Кіева
Міністэрства замежных спраў Беларусі паведамляе пра шматлікія адмены авіярэйсаў з Кіева і рэкамендуе беларускім турыстам уважліва ставіцца да выбару турыстычных кампаній, піша «Радыё Свабода».
Міністэрства замежных спраў Беларусі паведамляе пра шматлікія адмены авіярэйсаў з Кіева і рэкамендуе беларускім турыстам уважліва ставіцца да выбару турыстычных кампаній.
Гаворка ідзе аб рэйсах дзвюх авіякампаніях — BravoAirways і AndaAir. Як удакладняе МЗС у сваім твітэр-акаўнце, адменены рэйсы ў Алікантэ, Люблін, Туніс, Тырану, Шарм-эль-Шэйх, затрыманыя вылеты ў Анталію і Батумі.
Беларускія дыпламаты працягваюць адсочваць сітуацыю і аказваюць магчымую дапамогу, аднак рэкамендуюць турыстам, што вылятаюць з аэрапортаў Кіева, звязацца са сваімі тураператарамі. У сезон адпачынкаў МЗС таксама раіць уважліва падыходзіць да выбару кампаній па аказанні турыстычных паслуг і заключэння дамоваў.