Міжнародны фестываль феерверкаў прайшоў у Ваўкавыску другі раз (фота)
Ваўкавыск робіцца сапраўднай піратэхнічнай сталіцай Беларусі. Менавіта тут 21 верасня на “Шведскай гары” лепшыя піратэхнікі і прызёры міжнародных турніраў Літвы, Украіны, Расіі і Беларусі паказалі свае фаер-шоў.
Па выніках ацэнак журы з удзелам прадстаўнікоў Расійскай піратэхнічнай асацыяцыі, асацыяцыі “БелПіратэхніка”, Еўрапейскай піратэхнічнай асацыяцыі EUFIAS лепшымі ў гэтым годзе сталі ўкраінцы.
Напрыканцы свята арганізатары фестывалю зладзілі гранд-феерверк. Акрамя агнявога шоў госці фестывалю таксама ўбачылі выступленні спартсменаў Беларускай і Еўрапейскай федэрацыі Шатакан каратэ-до і творчых калектываў Беларусі.
II міжнародны фестываль феерверкаў год таму пераняў эстафету ў Лагойска і ў сёлета прайшоў падчас раённых “Дажынак”.