Мінздароўя: у Беларусі паліклінікі будуць працаваць ў суботу і нядзелю
Пра тое, што паліклінікі па ўсёй Беларусі цяпер будуць працаваць нейкі час без выходных, паведаміла Міністэрства аховы здароўя. Гэта здарыцца ўжо 5 і 6 лютага.
«Ва ўсіх рэгіёнах Рэспублікі Беларусь у сувязі з уздымам захворвання на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі (ВРВІ ) і каронавіруснай інфекцыяй (COVID-19) падаўжаецца рэжым працы амбулаторна-паліклінічных устаноў аховы здароўя. У краіне ідзе рост захворвання на ВРВІ і COVID-19, улічваючы сітуацыю, якая складваецца, Міністэрства аховы здароўя падоўжыла рэжым працы ўсяго амбулаторна-паліклінічнага звяна на выходныя дні — суботу і нядзелю», — гаворыцца ў тэлеграм-канале Мінздароўя.
З бліжэйшых выходных — 5 і 6 лютага — прыём пацыентаў у паліклініках будзе весціся ў суботнія і нядзельныя дні. У тым ліку гэта тычыцца выкліку дактароў да хаты да хворага.
Аднак дакладны графік працы будзе ўсталяваны кожным кіраўніком медыцынскай установы самастойна, адзначае Мінздароўя.
Змены будуць дзейнічаць да моманту нармалізацыі эпідэміялагічнай абстаноўкі і ўзроўню захворвання на ВРВІ і COVID-19 у абласцях і Мінску.