Міністэрства сельскай гаспадаркі падарыла свой акварыум дзіцячаму дому

На пачатку студзеня з'явілася інфармацыя пра тое, што Міністэрства сельскай гаспадаркі плануе закупіць корм для рыбак свайго акварыума на суму 2000 рублёў. У Міністэрстве патлумачылі, што акварыум ужо шмат гадоў стаіць у прыёмнай міністра, перажыў некалькіх кіраўнікоў ведамства і сапраўды абслугоўваецца за дзяржаўны кошт.

dsc_3177.jpg

Як стала вядома праз дзень пасля публікацыі Еўрарадыё, чыноўнікі вырашылі падарыць свой акварыум мінскаму Дзіцячаму дому №6. «Згодна з загадам ад 12.01.2017 №10 «Аб перадачы маёмасці» акварыум бескаштоўна перададзены Дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы дом №6" горада Мінска».
«Пазванілі самі і прапанавалі нам акварыум. У студзені недзе гэта было. Мы пагадзіліся. У нас ужо быў адзін, меншы. Яны нам гэты падарылі. Вялікі, там шмат рыбак. Дзеці радуюцца. Нам і самім, дарослым, цікава. Дорага абслугоўваць? Ды не, яны ж нам і корм падарылі, дарагі нейкі, па накладных. Усё афіцыйна», ― расказалі ў Дзіцячым доме №6.
Паводле euroradio.fm