Міністэрства аховы здароўя абвясціла пра 1899 новых выпадкаў каронавіруса
Беларускае Міністэрства аховы здароўя паведаміў пра 1899 новых выпадкаў каронавіруса за суткі. З пачатку пандэміі, па афіцыйных даных, зарэгістраваныя 543 976 чалавек з пацверджаным дыягназам.

З учорашняга дня выпісаныя 1524 пацыенты. Усяго афіцыйна ачунялі 522 886 чалавек з выяўленым раней COVID-19, перадае REFORM.by.
За ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі ў краіне, па даных Міздароўя, памерлі 4188 пацыентаў. За суткі зарэгістравана 14 смяротных выпадкаў.
Усяго ў Беларусі праведзена 8 613 322 тэсты, з іх з учорашняга дня выканана 39 228 даследаванняў.