«Pfizer» пачала маштабныя клінічныя выпрабаванні сродку для прафілактыкі COVID-19
Фармацэўтычная кампанія «Pfizer» заявіла, што пачала буйнамаштабнае выпрабаванне сродку для прафілактыкі каронавіруса ў тых, хто кантактаваў з хворымі.
У выпрабаваннях возьмуць ўдзел 2660 чалавек, якіх аб’ядноўвае тое, што яны жывуць у адным доме з хворымі на COVID-19. Таксама прэпарат будзе выпрабоўвацца і на тых, хто заразіўся каронавірусам, але не мае вострых сімптомаў, піша REFORM.by.
У выпадку поспеху прэпарат дапаможа спыніць заражэнне раней, чым вірус атрымае магчымасць рэплікавацца. Ён будзе асабліва эфектыўны на ранніх стадыях развіцця захворвання.